У Мінскім раёне двое дзяцей вернутыя з прытулку бацьку, іх маці пазбаўленая бацькоўскіх правоў

23 чэрвеня, Позірк. Пра частковае ўз’яднанне сям’і ў Мінскім раёне паведаміла 23 чэрвеня прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, у верасні 2025 года раённая пракуратура праверыла гэтую сям’ю і высветліла, што бацькі неналежным чынам выконвалі свае абавязкі ў дачыненні да двух дзяцей (10 і 13 гадоў).
Супрацоўнікі пракуратуры выявілі, што ў доме няма прадуктаў харчавання і гатовай ежы для дзяцей, адзенне і пасцельная бялізна была ў “антысанітарным стане”. На кухні стаялі спіртныя напоі, а “законныя прадстаўнікі” дзяцей былі п’яныя.
“У мэтах абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх пракурор Мінскага раёна ініцыяваў экстраннае адабранне дзяцей з сям’і і змяшчэнне ў сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам, — гаворыцца ў паведамленні. — У далейшым пастановай камісіі па справах непаўналетніх Мінскага райвыканкама дзеці прызнаныя асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, і змешчаныя на дзяржаўнае забеспячэнне”.
Адзначаецца, што для аднаўлення сям’і быў зацверджаны “план абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей”. У поўным аб’ёме гэты план выканаў толькі бацька, таму дзяцей было вырашана вярнуць менавіта яму.
У той жа час маці непаўналетніх, як заяўлена, “не зрабіла захадаў да стварэння належных умоў пражывання і выхавання дзяцей, працягнула весці амаральны лад жыцця”. У сувязі з гэтым раённы пракурор праз суд дамогся пазбаўлення жанчыны бацькоўскіх правоў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордны за апошнія чатыры тыдні сутачны лік спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–22 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



