З Мінска ў Маскоўскую вобласць везлі ружы, заражаныя небяспечным шкоднікам — кветкі спалілі ў Расіі

23 чэрвеня, Позірк. 350 зрэзаў вырашчаных у Эквадоры руж, што былі заражаныя “небяспечным каранцінным шкоднікам” — заходнім кветкавым трыпсам, выявілі 19 чэрвеня ў пункце санітарнага кантролю Смаленскай вобласці Расіі, якая мяжуе з Беларуссю, паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе.
Адзначаецца, што кветкі везлі ў аўтамабілі з Мінска ў Маскоўскую вобласць. Каб не дапусціць распаўсюду шкодніка, у той жа дзень расліны былі спаленыя ў месцы выяўлення. Перавозчыку заражаных кветак “абвешчаная перасцярога пра недапушчэнне парушэння фітасанітарных патрабаванняў”.
Паводле інфармацыі Рассельгаснагляду, заходні кветкавы трыпс (Frankliniella occidentalis Perg.) шкодзіць усім гароднінным і большасці дэкаратыўна-кветкавых культур. Можа жыць ва ўсіх без выключэння кветках. Заселеныя імі лісце і кветкі хутка вянуць і ападаюць. Пашкоджанне кветкавых пупышак выклікае дэфармацыю кветак і пладоў.
Заходні кветкавы трыпс не ёсць небяспечным для чалавека, але можа несці пагрозу для харчовай бяспекі, бо пераносіць вірусныя захворванні раслін.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


