Мінск 10:17

Вольна наведваць лясы дазволена ў 13 раёнах Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

23 чэрвеня, Позірк. Свабодна наведваць лясы дазволена ў 13 са 118 раёнаў Беларусі (11%), сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Гаворка пра Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці (1 з 21, або 4,8%), Драгічынскі і Маларыцкі раёны Брэсцкай вобласці (2 з 16, або 12,5%), Пухавіцкі і Чэрвеньскі раёны Мінскай вобласці (2 з 22, або 9,1%), а таксама Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Касцюковіцкі, Кіраўскі, Клімавіцкі, Крычаўскі і Хоцімскі раёны Магілёўскай вобласці (8 з 21, або 38,1%).

У астатніх 105 раёнах, уключаючы ўсю тэрыторыю Гродзенскай і Гомельскай абласцей (17 і 21 раён адпаведна), дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў.

Падзяліцца: