Еўракамісія пра “ультыматум Зяленскага” Лукашэнку: Украіна мае права абараняцца

22 чэрвеня, Позірк. Кіеў “мае права абараняцца”, заявіла Еўрапейская камісія ў сувязі з патрабаваннем украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага прыбраць у памежных раёнах Беларусі рэтранслятары, якія дапамагаюць расійскім БПЛА атакаваць Украіну.
Агенцтва “Укрінформ” прыводзіць словы прэс-сакратара Еўракамісіі Аніты Хіпер на брыфінгу 22 чэрвеня: “Мы можам нагадаць пазіцыю ЕС у дачыненні да Беларусі. Беларусь працягвае садзейнічаць расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны”.
Паводле слоў Хіпер, Мінск звяртаецца да правакацый у дачыненні да Еўрасаюза, у прыватнасці, парушае паветраную прастору і выкарыстоўвае міграцыю як інструмент ціску.
“Менавіта таму ЕС увёў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і застаецца гатовым да далейшых захадаў датуль, пакуль улады Беларусі працягваюць дзейнічаць падобным чынам”, — дадала прэс-сакратар ЕК.
19 чэрвеня Зяленскі даў Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы”. Украінскі прэзідэнт таксама заклікаў Лукашэнку спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскаму войску.
На наступны дзень у звароце да суайчыннікаў ён заявіў, што Украіне вядома “аб чатырох такіх рэтранслятарах у Беларусі — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях”, і паўтарыў, што ў Беларусі “ёсць час, каб дэмантаваць гэтае абсталяванне”.
Адначасова ён паведаміў, што Кіеву вядома “пра кожны завод у Беларусі, які працуе на Расію” і яе вайну. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што “кожнае прадпрыемства, якое пастаўляе кампаненты для расійскай зброі — для бронетэхнікі, ракетных сістэм”, а таксама “прадпрыемствы, якія пастаўляюць Расіі паліва для вайны”, — усё гэта з’яўляецца “ўцягваннем Беларусі ў вайну”.
У інтэрв’ю тэлеканалу ТСН 21 чэрвеня Зяленскі зноў заявіў, што Лукашэнка на працягу бліжэйшага тыдня павінен прадэманстраваць канкрэтныя крокі па дээскалацыі.
Паводле слоў прэзідэнта, ён тлумачыў Лукашэнку, што трэба рабіць: “Дэманстрацыя канкрэтных крокаў. Крок №1: ніякай тэхнічнай падтрымкі. Прамая падтрымка рэтранслятараў — выключыць, зняць і паказаць нам, што гэта знята. І мы завяршылі гэтае пытанне. Паколькі гэта перадавалася ім (беларускім уладам. — “Позірк”.) неаднаразова, мы перайшлі ў стадыю публічнага сігналу. Калі не здыме, то мы здымем — усё, што адбудзецца за тыдзень. Альбо яны, альбо мы. Вось і ўсё”.
“Таксама мы ім кажам, даем сігнал: спыніце, калі ласка, пастаўку паліва расійскай арміі. Але гэта толькі сігнал, тут няма ніякіх пагроз, нічога. Мы проста кажам, што гэта бачым”, — сказаў Зяленскі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 7 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні каля 45% усіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета-2026Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку 2026 года Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі ў адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



