Мінздароўя ўзгадніла план далейшага лячэння пацярпелых у Бранскай вобласці
22 чэрвеня, Позірк. Стан дзяцей, якія пацярпелі ў Бранскай вобласці (РФ), здавальняючы, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Усе яны, у тым ліку дзіця, якое праапераванае 19 чэрвеня, праходзяць лячэнне ў РНПЦ дзіцячай хірургіі.
Стан пацярпелага дарослага пацыента стабільны, без змен, адзначае ведамства.
“Узгоднены план далейшага лячэння. Праводзіцца планавая клінічная праца. Сітуацыя застаецца на кантролі Міністэрства аховы здароўя”, — гаворыцца ў паведамленні.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі рэчыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 (Гомельская вобласць) трапіў пад удар БПЛА ў Бранскай вобласці. У транспартным сродку, які накіроўваўся з Рэчыцы ў Геленджык, знаходзілася 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння. Там жа былі ўдзельнікі мясцовай танцавальнай студыі.
Першапачаткова заяўлялася, што пацярпела восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Пазней МЗС Беларусі ўдакладніла, што пацярпелых шэсць (пяць — дзеці). Іх шпіталізавалі ў бальніцы Бранскай вобласці (аднаму дзіцяці зробленая аперацыя). 18 чэрвеня пецярых дзяцей і аднаго дарослага з расійскіх бальніц перавезлі ў медустановы Мінска. Астатнія вярнуліся ў Рэчыцу ўвечары 17 чэрвеня.
Сярод тых, хто суправаджаў дзяцей, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула.
Расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады ды прапаганда адразу абвінавацілі Украіну ў тым, што здарылася.
У дзень інцыдэнту Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што ўкраінскі бок не датычны да ўдару па аўтобусе. Абвінавачанні ў гэтым спікер Генштаба Андрэй Кавалёў назваў “чарговай інфармацыйнай правакацыяй Крамля”. Вайсковае камандаванне заявіла таксама, што ў акрэслены перыяд Сілы абароны Украіны не выкарыстоўвалі беспілотныя лятучыя апараты па цэлях на тэрыторыі Бранскай вобласці.
Упаўнаважаны Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец “тэрмінова звязаўся” з беларускім бокам і выказаў жаданне далучыцца да “празрыстага і бесстаронняга ўстанаўлення ўсіх фактаў і абставін гэтага здарэння”. Ці адказаў Мінск на ягоны зварот, невядома, але з заяў чыноўнікаў і ведамстваў вынікае, што ў сітуацыі “разбіраюцца” толькі прадстаўнікі Беларусі і РФ.
Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня заявіў, што ў аўтобус з беларускімі дзецьмі трапіў менавіта ўкраінскі дрон: “Мы не спяшаемся рабіць нейкія высновы, але мы дакладна канстатуем факт, што гэта беспілотнік украінскага паходжання”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы 19 чэрвеня гэту сітуацыю, адзначыў наступнае: “Усе ўжо прызналі, і міжнародныя эксперты, і мне здаецца, што таксама і рускія прызнаюць або, скажам так, не адкрыта, што гэты ўдар быў не наш. Як гэта звязваць? Вельмі проста: рускія будуць рабіць шмат розных правакацый для таго, каб уцягнуць народ Беларусі ў гэту вайну”.
20 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла, што пацярпелыя дзеці знаходзяцца ў “здавальняльным стане”. На наступны дзень ведамства заявіла, што “дзіця, дастаўленае ў Беларусь у цяжкім стане на штучнай вентыляцыі лёгкіх, апрытомнела і дыхае самастойна”, яно “застаецца ў аддзяленні рэанімацыі пад назіраннем спецыялістаў, разам з ім знаходзіцца маці”.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


