Літва зафіксавала рэкордную за апошнія 145 дзён колькасць спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з Беларусі

26 сакавіка, Позірк. Рэкордную за апошнія 145 дзён колькасць спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў на сваю тэрыторыю з Беларусі зафіксавала Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз яе аператыўных даных.
25 сакавіка адзначана 29 такіх спробаў. Больш апошні раз было 31 кастрычніка 2025 года (63).
З пачатку сакавіка Літва зарэгістравала 74 спробы перасячэння сваёй мяжы з боку Беларусі па-за пунктамі пропуску — у 1,85 раза больш, чым за першыя два месяцы гэтага года (40).
З пачатку 2026 года такіх спробаў зафіксавана 114 — у 1,62 раза менш, чым за той жа перыяд 2025-га (185).
Як паведамляў “Позірк“, 20 сакавіка Польская памежная служба адзначыла рэкордную за 99 дзён (пасля 11 снежня 2025 года) колькасць спробаў нелегальнай міграцыі грамадзян трэціх краін з беларускай тэрыторыі.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

