Рыжанкоў заявіў пра “хімію” паміж Лукашэнкам і Кім Чэн Ынам і анансаваў адкрыццё амбасады ў Паўночнай Карэі

27 сакавіка, Позірк. Мінск і Пхеньян будуць “прапрацоўваць пытанні” аб адкрыцці беларускай амбасады ў Паўночнай Карэі і падрыхтоўцы пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян, заявіў 27 сакавіка дзяржСМІ міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў па выніках афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР.
Гаворачы аб сустрэчы Лукашэнкі і старшыні Дзяржаўных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ына, кіраўнік МЗС заявіў пра “хімію”, якая “адразу ўзнікла паміж лідарамі дзвюх краін”.
“Агульны погляд на пытанні светабудовы, на развіццё сваіх дзяржаў, сацыяльную накіраванасць гэтага развіцця — усё гэта з’яўляецца цэментуючай асновай для выбудоўвання супрацоўніцтва па самым шырокім коле пытанняў”, — сказаў Рыжанкоў.
Міністр таксама заявіў, што гісторыі Беларусі і КНДР “вельмі падобныя” тым, што права на незалежнасць і суверэнітэт краіны “заваявалі ў жорсткай барацьбе коштам мільённых страт” і што “сёння пры руху ўласным шляхам развіцця вымушаныя адбівацца ад тых, хто хацеў бы, каб мы жылі па-іншаму”.
Візіт Лукашэнкі ў КНДР праходзіў 25–26 сакавіка.
26 сакавіка па выніках перамоваў Лукашэнкі і Кім Чэн Ына падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй.
Лукашэнка падчас візіту запрасіў Кім Чэн Ына ў Беларусь.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

