Рыжанкоў заклікаў да “дыпламатычнага адзінства” краін СНД
18 красавіка, Позірк. Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) “на фоне сусветных узрушэнняў, якія адбываюцца, захоўвае трэнд на развіццё нашых краін“. Пра гэта, паводле інфармацыі МЗС Беларусі, заявіў кіраўнік ведамства Максім Рыжанкоў на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, якое прайшло 17 красавіка ў Маскве.
Паведамляецца, што Рыжанкоў “падкрэсліў неабходнасць урэгулявання крызісу ва Украіне і ваеннага супрацьстаяння на Блізкім Усходзе, якія фарміруюць дадатковыя выклікі для краін Садружнасці, асабліва для дзяржаў Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя“.
Пры гэтым ён “заклікаў да “дыпламатычнага адзінства“ дзяржаў — удзельніц СНД”.
Адзначаецца, што па выніках пасяджэння падпісаныя дакументы, накіраваныя на “паглыбленне супрацоўніцтва на прасторы СНД у знешнепалітычнай, культурна-гуманітарнай і адукацыйнай сферах, а таксама сумесныя заявы міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц СНД аб сітуацыі ў зоне Персідскай затокі і з нагоды 65-годдзя першага палёту чалавека ў космас“.
Бакі “ўзгаднілі правядзенне чарговага пасяджэння СМЗС СНД у кастрычніку 2026 г. у Туркменістане“.
Як адзначаў “Позірк” напярэдадні пасяджэння ў Маскве, цяпер членамі СНД з’яўляюцца Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.
Украіна і Туркменістан, якія не падпісалі прыняты 22 студзеня 1993 года ў Мінску Статут СНД, дэ-юрэ не з’яўляюцца членамі арганізацыі, а могуць быць аднесеныя толькі да заснавальнікаў і ўдзельнікаў Садружнасці.
Туркменістан на саміце СНД у Казані (РФ) 26 жніўня 2005 года заявіў, што будзе браць удзел у Садружнасці ў якасці “асацыяванага члена“. Пры гэтым правядзенне саміту СНД сёлета ў кастрычніку запланаванае ў Ашгабаце. Мяркуючы па ўсім, яму будзе папярэднічаць пасяджэнне СМЗС.
Украіна фактычна выйшла з СНД, спыніўшы ўдзел у яго органах у 2018 годзе. Дэ-юрэ краіна застаецца ўдзельнікам Садружнасці, паралельна працягваючы дэнансаваць падпісаныя ў яго рамках пагадненні.
Малдова выйдзе з СНД 8 красавіка 2027 года. Фактычна Кішынёў перастаў браць удзел у дзейнасці арганізацыі ў 2023 годзе.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года беларусы атрымалі з-за мяжы ў 1,5 раза больш сродкаў, чым адправілі — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



