“Мы не можам дазволіць дыктатару уцягнуць Беларусь у расійскую агрэсію“ — Ціханоўская пра заяву Зяленскага з нагоды ваеннай актыўнасці беларускіх уладаў

17 красавіка, Позірк. “Мы не можам дазволіць дыктатару уцягнуць Беларусь у расійскую агрэсію супраць Украіны“, — так Святлана Ціханоўская адрэагавала на заяву ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб ваенных прыгатаваннях беларускага рэжыму каля мяжы.
“Любы падобны крок служыць толькі рэжыму і Крамлю. Ён не адлюстроўвае волю беларускага народа. Беларусы адпрэчваюць гэтую вайну і падтрымліваюць Украіну ў барацьбе за свабодную еўрапейскую будучыню“, — падкрэсліла дэмлідар.
Паводле звестак украінскай выведкі, у Беларусі “адбываецца будаўніцтва дарог да Украіны і ўладкаванне артылерыйскіх пазіцый“, заявіў Зяленскі 17 красавіка пасля дакладу галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Аляксандра Сырскага.
“Лічым, што Расія ў чарговы раз будзе спрабаваць уцягнуць у сваю вайну Беларусь“, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, украінскі бок фіксуе “спробы акупацыйнага кантынгенту правесці перагрупоўку сіл — найхутчэй з мэтай кампенсаваць брак асабістага складу“.
У сувязі з гэтым, адзначыў Зяленскі, “становіцца больш відавочным, дзеля чаго на тэрыторыі Беларусі павысілі актыўнасць Узброеных сіл“.
Прэзідэнт паведаміў, што даручыў па адпаведных каналах “перасцерагчы фактычнае кіраўніцтва Беларусі аб гатоўнасці Украіны абараняць сваю зямлю і незалежнасць”.
Ён лічыць, што характар і наступствы нядаўніх падзей у Венесуэле “павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак“.
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года беларусы атрымалі з-за мяжы ў 1,5 раза больш сродкаў, чым адправілі — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


