Мінск 16:20

На рэспубліканскім суботніку 18 красавіка сабрана больш за 18 млн рублёў — урад

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

18 красавіка, Позірк. Згодна з аператыўнымі данымі, у рэспубліканскім суботніку 18 красавіка ўзяла ўдзел прыкладна 2,3 млн чалавек, паведаміла каля 11:00 прэс-служба Савета міністраў.

Паводле папярэдняй інфармацыі ўрада, сабрана больш за 18 млн рублёў.

У 2025 годзе ў Беларусі прайшлі два суботнікі. Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, падчас красавіцкай акцыі было сабрана 18 млн 549,4 тыс. рублёў, кастрычніцкай — 19 млн 668,7 тыс. рублёў.

“Заробленыя” на цяперашнім суботніку сродкі, як і мінулай вясною, плануецца накіраваць на “стварэнне пастаяннай экспазіцыі будучага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі”, а таксама на “іншыя звязаныя з гэтым работы” (пасля леташняга восеньскага на музей было накіравана 50% сродкаў).

Беларускае заканадаўства забараняе прымусовую працу. Тым не менш удзел у суботніку — перанятай у СССР практыцы ўцягвання грамадзян у “грамадска карысную занятасць” без аплаты іх працы — фактычна прымусовы, прынамсі для работнікаў бюджэтных арганізацый. Паўсюднай стала практыка пабораў “на суботнік”.

Падзяліцца: