Памежнікі Латвіі выцягнулі з Даўгавы плыт з кантрабандай з Беларусі — другі раз за апошні тыдзень

18 красавіка, Позірк. Плыт з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі, што плыў па Даўгаве, быў знойдзены 16 красавіка ў Краслаўскім краі Латвіі — у Піедруйскай воласці, якая мяжуе з Верхнядзвінскім, Мёрскім і Браслаўскім раёнамі Віцебскай вобласці (з апошнімі дзвюма мяжа праходзіць па згаданай рацэ, якая ў Беларусі называецца Заходзяй Дзвіной).
Супрацоўнікі латвійскай Дзяржаўнай памежнай аховы, як паведамляе прэс-служба ведамства, заўважылі падазроны прадмет, калі абследавалі раку ўздоўж мяжы на маторнай лодцы. Памежнікі вынялі плыт, зроблены з дзвюх камер трактарных шын, і праверылі груз — абгорнутыя поліэтыленавай плёнкай скруткі. У іх выявілася 62.060 цыгарэт (3.103 пачкі) NZ Gold Superslim з беларускімі акцызнымі маркамі.
Знаходку перадалі паліцыі. Распачатая справа ў рамках XIX главы Крымінальнага закона (“Злачынствы супраць нацыянальнай эканомікі”).
Гэта другі такі выпадак за апошні тыдзень. 10 красавіка памежнікі выцягнулі з Даўгавы выраблены такім жа чынам плыт, які транспартаваў 66.120 цыгарэт (3.306 пачкаў) NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2,8 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі выпушчана амаль 20,9 млн банкаўскіх картакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 7,2 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



