Мінск 17:20

Долар, еўра і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах 28 красавіка

Ілюстрацыя: pexels.com

28 красавіка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 красавіка 2026 года.

Курс долара вырас да 2,8201 рубля (+0,21%; +0,006), еўра — да 3,2786 (+0,2%; +0,0066), расійскага рубля — да 3,767 за 100 (+0,06%; +0,0023).

Юань патаннеў да 4,1227 за 10 (-0,11%; -0,0046).

На мінулым працоўным тыдні (22-25 красавіка) курс долара знізіўся на 0,53% (з 2,8341 да 2,8192), юаня — на 0,76% (з 4,1717 да 4,1401 за 10), еўра — на 1,56% (з 3,3252 да 3,2734); расійскага рубля — вырас на 0,34% (з 3,7412 да 3,7538 за 100).

За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца па росце афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля), сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Наперадзе Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.

Падзяліцца: