Мінск 15:56

У студзені — лютым адмоўнае сальда замежнага гандлю склала 75,8 млн долараў, месяцам раней яно было дадатным станоўчым — 154 млн

Ілюстрацыя: AbsolutVision / pixabay.com

30 красавіка, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — лютым 2026 года склаў 16 млрд 372,4 млн долараў — на 10% больш чым за першыя два месяцы 2025-га (14 млрд 880,5 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.

Экспарт склаўся на ўзроўні 8 млрд 148,3 млн долараў (7 млрд 209,2 млн; +13%), імпарт — 8 млрд 224,1 млн (7 млрд 671,3 млн; +7,2%). Адмоўнае сальда склала 75,8 млн долараў (-462 млн; зніжэнне ў 6,1 раза).

У студзені сальда было дадатным — 153,7 млн долараў.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: