СК: За першыя суткі працы рэсурсу Правер.Бел выяўлена 9 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў
30 красавіка, Позірк. 20 тыс. запытаў па праверцы акаўнтаў у розных сацыяльных сетках і месенджарах здзейснілі карыстальнікі за першыя суткі функцыянавання рэсурсу Проверь.Бел, паведаміў вечарам 29 красавіка Следчы камітэт (СК).
Паводле інфармацыі ведамства, “больш за тысячу правяраемых акаўнтаў апынуліся ашуканскімі, і карыстальнікам сэрвісу было прапанавана спыніць узаемадзеянне з імі і прытрымлівацца рэкамендацый, выкладзеных на Проверь.Бел“.
Акрамя таго, паведаміў СК, праз форму зваротнай сувязі Проверь.Бел ад грамадзян паступіла больш за 200 паведамленняў з інфармацыяй аб падазроных інтэрнэт-рэсурсах і акаўнтах у сацыяльных сетках і месенджарах. Гэтыя звесткі былі накіраваныя ў следчыя падраздзяленні, дзе ўжо ўстаноўлена, што 9 інтэрнэт-рэсурсаў з’яўляюцца фішынгавымі (перанакіроўваюць карыстальнікаў на падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы, неадрозныя ад сапраўдных) і выкарыстоўваюцца для здзяйснення злачынстваў.
Паведамляецца, што “да названых злачынных рэсурсаў прынятыя меры абмежавальнага характару”.
Аб пачатку працы сервісу “Проверь.Бел” для праверкі акаўнтаў на махлярства СК паведаміў 28 красавіка.
Сцвярджаецца, што ён утрымлівае “звесткі аб акаўнтах у сацыяльных сетках і месенджарах, якія з’яўляюцца ашуканскімі“, а для праверкі “дастаткова ўвесці імя акаўнта або спасылку на яго ў спецыяльную форму на сайце“.
Паводле інфармацыі СК, сервіс дазваляе праверыць інтэрнэт-рэсурсы на прыкметы махлярства; выявіць фэйкавыя акаўнты ў папулярных сацыяльных сетках і месенджарах; атрымаць інфармацыю, ці трапляў рэсурс у поле зроку праваахоўных органаў; перадаць інфармацыю пра інтэрнет-рэсурс, які можа з’яўляцца ашуканскім, але даныя пра яго адсутнічаюць.
Адзначаецца, што сервіс “прызначаны для праверкі акаўнтаў на прадмет іх выкарыстання ў супрацьпраўнай дзейнасці“, а звесткі “фармуюцца на падставе інфармацыі праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь з захаваннем патрабаванняў па абароне інфармацыі, якая змяшчае ахоўную законам тайну“.
Сума матэрыяльнай шкоды, нанесенай грамадзянам Беларусі кіберзлачынцамі ў 2025 годзе, склала “крыху больш за 54 млн рублёў”, паведаміў на прэс-канферэнцыі 3 лютага намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Рінгевіч.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

