Мінск 12:47

Тры чалавекі загінулі ад агню за мінулыя суткі (дапоўнена)

Дададзены 3-ці абзац.

30 красавіка, Позірк. Тры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 29 красавіка да 6:00 30 красавіка), сведчаць даныя аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Смерць людзей зафіксавана ў Стаўбцоўскім раёне (Мінская вобласць), Бабруйскім (Магілёўская), Пружанскім (Брэсцкая).

Адзначаецца, што ў вёсцы Жыгалкі Стаўбцоўскага раёна на пажары знойдзены загінулы гаспадар жылога дома 1964 года нараджэння. У аграгарадку Цялуша Бабруйскага раёна ад агню загінуў мужчына 1959 г.н. У Пружанах ахвярай агню стаў мужчына 1947 г.н.

Паводле даных МНС, усяго з пачатку года ў Беларусі здарыўся 2.971 пажар (годам раней — 2.547, +16,6%), у тым ліку 23 — за мінулыя суткі. Загінула 276 чалавек (242, +14%).

МНС рэгулярна карэктуе статыстыку па смерцях у бок змяншэння. Раней міністэрства тлумачыла перыядычнае заніжэнне даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не праз пажар. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.

Падзяліцца: