Латушка: Я прама кажу амерыканцам, што не ўяўляю Лукашэнку ў Белым доме, але яны ўсё роўна хочуць запрасіць гэтага бандыта

2 траўня, Позірк. “Колькі б экспертызы мы ні давалі амерыканцам, яны ўсё роўна стаяць на тым, што яны хочуць запрасіць Лукашэнку ў Злучаныя Штаты Амерыкі”, — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на дыскусіі “Палітычная адвакацыя: выклікі і магчымасці” ў межах V Канферэнцыі беларусаў свету (1-2 траўня, Варшава).
Паводле слоў Латушкі, калі ён дыскутуе на гэтую тэму з амерыканцамі, у тым ліку публічна, то кажа: “А вы хочаце запрасіць у міжнародную супольнасць альбо нават у еўрапейскую супольнасць каго? Бандыта, які здзейсніў злачынствы супраць украінскіх дзяцей-сірот, вывез іх у Беларусь, а пазней іх адаптавалі (усынавілі ці ўдачарылі. — “Позірк”.) на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі? Ідзе афіцыйная справа (у Міжнародным крымінальным судзе. — “Позірк”.). Бандыта, які здзейсніў злачынствы супраць беларускага народа, супраць чалавечнасці — самыя цяжкія міжнародныя злачынствы? Бандыта, які прадаставіў тэрыторыю Беларусі для агрэсіі супраць Украіны?”
Латушка адзначыў, што пасля вызвалення палітвязня Анджэя Пачобута ён даў “мінімум 25 інтэрв’ю”. “І там пыталіся: а што гэта азначае? Гэта азначае, што Лукашэнка мяняе палітыку? І гэтыя пытанні ставіў кожны журналіст. І я на іх адказваў: важная справа — вызваленне Анджэя Пачобута, і мы ўсе радыя гэтаму, бо гэта наш супольны беларуска-польскі грамадзянін. Але гэта не азначае, што Лукашэнка мяняе палітыку”, — сказаў кіраўнік НАУ.
Цяперашні амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп не аднойчы запрашаў Лукашэнку ў Вашынгтон.
Гл. падрабязней па тэме:
Трамп чакае сустрэчы з Лукашэнкам на наступным пасяджэнні Савета міру
На сустрэчы з Коўлам абмеркаваны вызваленне палітвязняў і магчымая паездка Лукашэнкі ў ЗША
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



