Кіраўніца “Вольнага хору” змагаецца з анкалагічным захворваннем — распачаты збор сродкаў

5 траўня, Позірк. Збор сродкаў для кіраўніцы “Вольнага хору” Галіны Казіміроўскай, якая змагаецца з анкалагічным захворваннем, распачаў фонд салідарнасці BySol.
Запытаная сума — 8.500 еўра.
Адзначаецца, што “імя Галіны Казіміроўскай стала для многіх беларусаў сінонімам мужнасці”. Сёння жанчына, “якая перажыла арышт, допыты, суткі на Акрэсціна і вымушаную эміграцыю, сутыкнулася з ворагам, якога нельга перамагчы песняй”.
“У 2020 годзе “Вольны хор” ператварыў музыку ў значны інструмент мірнага пратэсту, — гаворыцца ў апісанні кампаніі па зборы сродкаў. — Пад скляпеннямі гандлёвых цэнтраў і на прыступках філармоній сотні галасоў спявалі пра свабоду, пакуль рэжым не прызнаў калектыў “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Галіна з сям’ёй, як і шмат хто з удзельнікаў хору, была вымушаная з’ехаць у эміграцыю ад палітычнага пераследу”.
На старонцы збору канстатавана, што “эміграцыя для творчага чалавека — гэта барацьба за права застацца ў прафесіі”. Казіміроўская, як адзначаецца, “выбрала складаны шлях: замест таго каб асімілявацца і забыцца на мінулае, яна пачала ствараць “сваю Беларусь па-за Беларуссю”.
“У Варшаве яна адкрыла школу мастацтваў, каб выратаваць калег ад некваліфікаванай працы мігрантаў, а дзяцей і дарослых аб’яднала ў іх любові да мастацтва і беларускай культуры, — такім чынам апісаная дзейнасць Казіміроўскай за мяжой. — Акрамя таго, сам “Вольны хор” працягвае сваю місію, даносячы голас беларусаў у розныя куткі Еўропы”.
“Нягледзячы на каласальную занятасць, гэта дзейнасць амаль не прыносіла Галіне даходу. Адзінай крыніцай сродкаў да існавання былі прыватныя ўрокі вакалу. Але на пачатку гэтага года ўсё змянілася”, — адзначыў фонд.
Тлумачыцца, што цяпер Казіміроўская “праходзіць курс хіміятэрапіі, наперадзе — аперацыя і новыя курсы хімія- і радыётэрапіі”. У такім стане яна не можа працаваць, зараз жанчына “проста не мае грошай на базавыя патрэбы сям’і — аплату жылля, харчаванне; а з двума непаўналетнімі дзецьмі моцна не ашчадзіш”.
“Яна не мае магчымасці аплачваць арэнду кватэры, купляць базавыя прадукты і аплачваць дарагія лекі для аднаўлення арганізма паміж курсамі хіміі. Каб працягваць лячэнне і перамагчы рак, Галіне патрэбна падтрымка на найбліжэйшыя 6 месяцаў”, — паведаміў BySol.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаНелегальныя мігранты больш за 40 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў Латвію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях перакрыта 12 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку 1960-х гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–4 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


