Урад адмяніў дзяржпадтрымку пры закупцы імпартнага насення
5 траўня, Позірк. Пастанову аб адмене дзяржаўнай падтрымкі пры закупцы імпартнага насення для сельскагаспадарчых патрэб прыняў урад, паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Адзначаецца, што пастанова прадугледжвае “накіраванне бюджэтных сродкаў на закупку насення раслін, якія вырабляюцца (вырашчаных) у Рэспубліцы Беларусь”.
Таксама дзяржпадтрымка магчымая пры закупцы “завозімага насення, насенняводства якога на тэрыторыі рэспублікі па аб’ектыўных прычынах вядзецца ў недастатковых аб’ёмах (насенне люцэрны, кукурузы, агароднінных культур)”.
Звяртаецца ўвага, што дзяржпадтрымка на закупку насення аказваецца ў выглядзе льготных крэдытаў і прамых бюджэтных выплат. Пры гэтым пастановай урада ад 12 студзеня 2026 года № 9 ўстаноўлена “абмежаванне ў частцы прадастаўлення льготных крэдытаў на закупку імпартнага насення”.
Урад нагадвае, што парадак прадастаўлення сельгасарганізацыям субсідый на закупку насення сельскагаспадарчых раслін са сродкаў мясцовых бюджэтаў вызначаны пастановай ад 9 кастрычніка 2014 года №954, “у якое і ўносяцца змены”.
У паведамленні гаворыцца, што ў 2026 годзе на закупку насення прадугледжаныя субсідыі за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў у суме 26,9 млн рублёў.
Гл. таксама:
У студзені — лютым Расія павялічыла на 20% экспарт сельгаспрадукцыі ў Беларусь

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка


