Мінск 14:29

Жыхара Ляхавічаў засыпала грунтам у каналізацыйнай траншэі — ад траўмаў мужчына памёр у бальніцы

Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"

12 траўня, Позірк. Пра гібель 48-гадовага жыхара Ляхавічаў (Брэсцкая вобласць) паведаміла 12 траўня прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, увечары 10 траўня мужчына дапамагаў знаёмаму капаць траншэю пад укладку каналізацыі. Калі коўш экскаватара пашкодзіў вадаправодную трубу, ён саскочыў у роў на глыбіню каля 2 метраў, каб спыніць цечу. У гэты момант адна са сценак траншэі абсыпалася — мужчыну засыпала грунтам.

“Ратавальнікі дасталі пацярпелага і шпіталізавалі, але ад атрыманых траўмаў ён памёр у бальніцы”, — канстатаваў СК.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група: “Праведзены агляд і зафіксаваная следавая карціна. Апытаныя відавочцы і прызначаная судова-медыцынская экспертыза”.

У справе разбіраецца Ляхавіцкі раённы аддзел СК.

Падзяліцца: