У базе вышуку МУС Расіі амаль 6 тыс. беларусаў — “Медыязона”

13 траўня, Позірк. За апошнія паўгода 1.118 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі ўключаныя ў базу вышуку МУС Расіі, пасля чаго іх колькасць склала амаль 6 тыс. чалавек, паведаміў 13 траўня рэсурс “Медыязона“.
Паводле яго звестак, з кастрычніка 2025 года ў вышук было абвешчана сем журналістаў: даследчыца Таццяна Ашуркевіч, вядоўца праекта “Зроблена ў Польшчы“ Максім Паршута, журналістка і рэдактар Deutsche Welle Ульяна Бабаед, медыякансультант Дзяніс Васількоў, журналістка з Гомеля Алёна Германовіч, аўтар праекта “ЧестнОК Live” і былы палітвязень Аляксандр Івулін, музычны журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха.
Акрамя таго, Беларусь працягвае абвяшчаць у вышук былых палітвязняў, пасля чаго іх прозвішчы таксама ўключаюцца ў расійскую базу. На гэты раз сярод іх — Вікторыя Кульша.
У вышуку знаходзяцца асуджаныя па “справе Беларускага Гаюна” Мікіта Лосік, Дзмітрый Байцоў, Антон Арцюх, Сяргей Цыганкоў; асуджаныя па абвінавачванні ў “грубым парушэнні парадку“ Кіра Баярэнка, Андрэй Бубен, Сяргей Гунь, Яна Жураўлёва, Дзмітрый Канаплянік, Глеб Муравіцкі.
“Медыязона” прыводзіць прозвішчы і іншых дададзеных у спіс асоб, уключаючы стваральніцу ініцыятывы Partyzanka Ганну Маціеўскую, актывістку Насту Базар, пазбаўленую ліцэнзіі адваката Марыю Колесаву-Гудзіліну, эканамістку Алісу Рыжычэнка, палітолага Аліну Харысаву, дарадцаў Святланы Ціханоўскай Анатоля Лябедзьку і Маргарыту Ворыхавуі інш.
Раней “Медыязона” паведамляла, што ў кастрычніку мінулага года ў базе знаходзілася 5.220 беларусаў.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


