Казахскі перавозчык спрабаваў незаўважна завезці ў Беларусь буйную партыю кітайскіх тавараў

15 траўня, Позірк. Факт увозу ў Беларусь буйной партыі тавараў замежнай вытворчасці без належнага мытнага дэкларавання высветлілі супрацоўнікі Аператыўнай мытні.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта, “грузавік казахскага перавозчыка з незаконна ўвезенымі таварамі мытнікі дагледзелі пры правядзенні спецмарапрыемстваў”.
“Без дэкларавання з Кітая на адрас беларускага атрымальніка дастаўлена каля 160 тыс. адзінак святлодыёдных свяцілень, біжутэрыі, вырабаў сталовых і кухонных, кулінарных тэрмометраў, LED-лямпаў, ручных інструментаў, касметыкі ды шмат іншага”, — паведаміла ведамства, адзначыўшы, што кошт усёй партыі перавышае 1,7 млн рублёў (звыш 617 тыс. долараў).
Заяўлена, што “дэкларантам працэдуры транзіту таксама выступаў суб’ект гаспадарання з Рэспублікі Казахстан”. У дачыненні да яго Аператыўная мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак пра тавары). Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 30% кошту незаконна ўвезеных тавараў.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ многіх рэгіёнах Беларусі выпарэнне перавышае ападкі — прадстаўніца Інстытута прыродакарыстання НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 15 чэрвеня—19 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка



