Ціханоўская: Народ Беларусі не хоча, каб краіна стала плацдармам для новай агрэсіі — супраць Украіны ці Еўропы

16 траўня, Позірк. Расія “зноў спрабуе глыбей уцягнуць Беларусь у сваю вайну супраць Украіны”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, падзякаваўшы ўкраінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму за тое, што ён “выразна і своечасова кажа пра гэтыя пагрозы”.
“Мы маем трымацца разам, каб спыніць спробы Расіі распаўсюдзіць вайну па ўсім нашым рэгіёне”, — напісала палітык 15 траўня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У той жа час яна падкрэсліла, што Беларусь — гэта не Аляксандр Лукашэнка: “Народ Беларусі не хоча гэтай вайны і не хоча, каб наша краіна стала плацдармам для новай агрэсіі — супраць Украіны або Еўропы”.
Раней у той дзень Зяленскі па выніках нарады з кіраўніцтвам структур сіл абароны напісаў у сваім тэлеграм-канале, што ўкраінская выведка фіксуе спробы “пераканаць [Лукашэнку] далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый”. Яму, як сцвярджалася, стала вядома пра планы аперацый “па кірунках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо супраць Чарнігаўска-Кіеўскага кірунку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО”.
“Украіна мае дэталі размовы паміж Расіяй і Беларуссю. Украіна, безумоўна, будзе абараняць сябе і сваіх людзей, калі Аляксандр Лукашэнка памыліцца і вырашыць падтрымаць яшчэ і гэты расійскі намер. Даручыў нашым сілам абароны і бяспекі Украіны ўзмацніць адпаведны кірунак і прадставіць план нашага рэагавання”, — напісаў Зяленскі.
Ціханоўская 15 траўня таксама пагадзілася з меркаваннем міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сібігі, які на пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы ў Кішынёве заявіў, што Лукашэнка, а таксама прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін ды іншыя прадстаўнікі расійскага кіраўніцтва “атрымалі свой квіток у Гаагу”.
“Спецыяльны трыбунал па злачынстве агрэсіі супраць Украіны — гістарычны крок да справядлівасці. Тыя, хто развязаў і забяспечваў гэтую вайну, павінны панесці адказнасць”, — адзначыла беларускі дэмлідар, рэагуючы на тое, што “37 дзяржаў свету прынялі рашэнне пра зацвярджэнне Пашыранага частковага пагаднення аб стварэнні Кіроўнага камітэта Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны — трэцяга ўстаноўчага дакумента Спецыяльнага трыбунала”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Расследавальнікі неаднаразова паведамлялі, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Цікавасць да канферэнцыі "Новая Беларусь" вызначае нашу суб'ектнасцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПатрэбныя ідэі, каб разварушыць беларусаў замежжа, лічыць ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКанферэнцыя "Новая Беларусь" заўжды прыводзіць да "змены палітык" — БаркоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБабарыка ўсумніўся ва ўплыве дэмсіл, спаслаўшыся на меркаванні "сяброў у Беларусі", Латушка парыраваў: "У нас розныя сябры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


