У Мінскім раёне за вырошчванне канопляў затрыманы загадчык сельскага дома культуры

18 траўня, Позірк. За незаконнае вырошчванне канопляў затрыманы 42-гадовы жыхар Мінскага раёна, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
Мужчына працуе загадчыкам сельскага дома культуры, адзначаецца, што ён выгадаваў 18 раслін, яны канфіскаваныя.
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 329 КК (незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы).
Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Колькасць асуджаных за злачынствы, звязаныя з незаконнымі дзеяннямі ў дачыненні да наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, за пяць гадоў павялічылася на 12,5%, паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Агулам у 2025 годзе былі вынесеныя прыгаворы ў дачыненні да 2.253 асоб, якія здзейснілі нарказлачынствы (у 2020-м — 2.002).
Паводле даных Белстата, асноўная маса асуджаных — гэта працоўныя (44,5%), а таксама асобы, якія не працавалі і не навучаліся (37,6%) — 1.003 (793; +26,5%) і 847 (778; +8,9%) адпаведна.
Сярод асуджаных 507 асоб (22,5%), якія ўжо мелі судзімасць (543; -6,6%). Моладзь да 30 гадоў (34,5%) — 778 чалавек (956; -18,6%).
Колькасць здзейсненых нарказлачынстваў павялічылася з 3.620 у 2020 годзе да 3.878 у 2025-м (+7,1%).
Гл. таксама:
Супраць 39-гадовага мінчука распачатая крымінальная справа за вырошчванне ў кватэры марыхуаны
У жыхара Гродзенскай вобласці вынята больш за 5 кг марыхуаны
33-гадовы жыхар Гомеля затрыманы за вырошчванне канопляў, распачатая крымінальная справа

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


