13-гадовы падлетак пацярпеў у ДТЗ у Магілёве

18 траўня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам непаўналетняга паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася ў Магілёве 18 траўня каля 15:30.
“71-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” на скрыжаванні праспекта Дзімітрава і завулка Ураджайнага не саступіў дарогу 13-гадоваму падлетку, які перасякаў праезную частку па пешаходным пераходзе. У сувязі з аварыйным адключэннем святлафор на момант ДТЗ часова не працаваў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпелы падлетак дастаўлены ў бальніцу для абследавання.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


