“Белавія” аднавіла рэгулярныя рэйсы ў Дубай, чартарныя — у Энфіду

23 траўня, Позірк. “Белавія” аднавіла рэгулярныя рэйсы ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Паводле інфармацыі прэс-службы авіякампаніі, самалёт “Боінг 737-8” вылецеў ранкам 22 траўня ў Дубай, а пасля вярнуўся ў Мінск.
“На пачатковым этапе рэйсы запланаваныя два разы на тыдзень: па аўторках і пятніцах. У ліпені, па меры падвышэння попыту, частата палётаў будзе павялічвацца”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, адзначаецца, што “Белавія” і тураператар “Інтэрсіці” пасля пяцігадовага перапынку аднавілі чартарныя рэйсы ў Туніс — у горад Энфіда, які знаходзіцца непадалёк ад папулярных курортаў.
На пачатку траўня авіякампанія анансавала аднаўленне рэгулярных рэйсаў у Дубай, калі “будуць гарантаваныя ўмовы для бяспечнага выканання палётаў”.
Дубайскі маршрут быў часова закрыты праз баявыя дзеянні на Блізкім Усходзе, калі Ізраіль і ЗША 28 лютага распачалі ваенную аперацыю ў Іране.
Беларускі авіяперавозчык паведамляў, што ўлады Дубая адклікалі слоты і дазволы на палёты па 28 сакавіка, а пасля — па 19 красавіка.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаРасія забяспечвае 98% уязнога арганізаванага турпатоку ў БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале доля стратных арганізацый у гадавым вымярэнні вырасла ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 5-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у красавіку, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


