35-гадовая жыхарка Асіповічаў абвінавачваецца ў забойстве маці — справа накіраваная ў суд

27 траўня, Позірк. Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовай жыхаркі Асіповічаў, якая абвінавачваецца ў забойстве з асаблівай жорсткасцю сваёй маці, якая знаходзілася ў бездапаможным стане, паведамляе нагляднае ведамства.
Паводле даных следства, абвінавачаная (п. 2 і 6 ч. 2 арт. 139 КК) з верасня 2025 года па сваім месцы жыхарства ў Асіповічах даглядала 56-гадовую маці, якая “ў сілу фізічнага стану з цяжкасцю перасоўвалася і мела патрэбу ў старонняй дапамозе”.
У снежні паміж сваячкамі ўзнікла сварка, падчас якой жанчына ў стане алкагольнага ап’янення нанесла маці не менш за 45 удараў рукамі і нагамі па розных частках цела.
Пацярпелая памерла на месцы здарэння ад траўматычнага шоку.
Адзначаецца, што ў 2014 годзе абвінавачаная ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці паводле арт. 153 КК за наўмыснае прычыненне маці лёгкага цялеснага пашкоджання.
Фігурантка знаходзіцца пад вартай.
Паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе за “злачынствы супраць жыцця і здароўя” асуджана 1.713 чалавек (у 2024-м — 1.974). З іх паводле арт. 139 КК аб забойстве — 138 (174), паводле арт. 147 аб наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання — 479 (519), паводле арт. 149 аб менш цяжкім пашкоджанні — 293 (344), паводле арт. 153 аб лёгкім пашкоджанні — 276 (328).
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СяргеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


