Арганізатараў і ўдзельнікаў незаконнага палявання затрымалі з прыцягненнем антытэрарыстычнага падраздзялення

2 чэрвеня, Позірк. “Злачынную дзейнасць службовых асоб аднаго з лесагаспадарчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці” спынілі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле сцвярджэння МУС, з лета 2025 года яны атрымлівалі “незаконныя грашовыя ўзнагароды” за паслугі, звязаныя з “арганізацыяй і правядзеннем для замежных грамадзян паляўнічых тураў”. У рамках гэтых тураў, як заяўлена, фігуранты “давалі сваю асабістую і арэндную зброю”, у выніку чаго “незаконна здабываліся дзікія жывёлы, у тым ліку ўключаныя ў Чырвоную кнігу”.
Паведамляецца, што пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” затрымана восем чалавек, у тым ліку шасцёра замежнікаў, “адзін раней судзімы”.
МУС заявіла, што канфіскавана 6 адзінак агнястрэльнай паляўнічай зброі, 500 боепрыпасаў, прыстасаванні для бясшумнай стральбы, грошы, мяса і шкуры высакароднага аленя і бурага мядзведзя.
Распачатая крымінальная справа за незаконнае паляванне, якое прывяло да “нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры”. Шкода навакольнаму асяроддзю, згодна з папярэдняй ацэнкай, склала больш за 150 тыс. рублёў.
Даведка “Позірку”. Паводле ч. 4 арт. 282 КК, незаконнае паляванне з выкарыстаннем механічнага наземнага, воднага або паветранага транспартнага сродку або якое прывяло да нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры, караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў — з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю і штрафам.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ красавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 11,17% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларус упершыню дэпартаваны з Грузіі ў Арменію, заяўляе праваабаронцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 чэрвеня — 6 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


