Літоўскія памежнікі прызямлілі чарговы дрон з беларускімі цыгарэтамі

2 чэрвеня, Позірк. Дрон з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі ўпаў і быў знойдзены ў Шальчынінскім раёне Літвы, паведаміла 2 чэрвеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, позна ўвечары 31 траўня ў раёне вёскі Таўсюнай (Эйшышскае староства) памежнікі “пачулі гук, характэрны для беспілотнага лятучага апарата”, пасля чаго “выкарысталі сродак процідзеяння беспілотнікам”.
Пры святле дня 1 чэрвеня яны знайшлі ў раёне вёскі Ёнішкес (тое ж староства) беспілотнік, а таксама скрутак, абгорнуты празрыстай поліэтыленавай плёнкай.
Пры аглядзе грузу высветлілася, што ў скрутку было 500 пачкаў цыгарэт Minsk 5 Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт з улікам усіх абавязковых для выплаты падаткаў складае 2.755 эўра.
Іншых прадметаў або асоб, якія маглі неяк быць звязаныя з беспілотнікам, знойдзена не было.
Па факце незаконнага захоўвання і перавозкі падакцызных тавараў распачатая адміністрацыйная вытворчасць паводле ч. 7 арт. 209 КаАП Літвы. За такое парушэнне прадугледжаны штраф ад 5.200 да 6.000 эўра.
САДМ адзначае, што за пяць месяцаў 2026 года літоўскія памежнікі прымусова пасадзілі 21 дрон кантрабандыстаў. За ўвесь мінулы год было перахоплена 59 дронаў, якія прыляцелі з Беларусі, за 2024 год — 54.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


