Мінск 19:59

Лукашэнка і Пуцін правялі шостую тэлефонную размову за чатыры месяцы — праз некалькі дзён пасля сустрэчы ў Астане

Архіўныя фота: kremlin.ru, president.gov.by Калаж: “Позірк”

2 чэрвеня, Позірк. Пра чарговую тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна паведаміла 2 чэрвеня прэс-служба Крамля.

Палітыкі абмеркавалі “актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага саюзніцкага ўзаемадзеяння”.

Прэс-служба Лукашэнкі пра размову пакуль не паведамляла.

Апошні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ў Астане (Казахстан) у рамках саміту Еўразійскага эканамічнага саюза, які праходзіў 28–29 траўня.

Перад гэтым яны размаўлялі па тэлефоне 15 траўня, абмеркаваўшы, як заяўлялася, пытанні эканомікі і абароны.

9 траўня Лукашэнка наведваў Маскву для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі. У рамках візіту таксама адбылася яго асабістая сустрэча з Пуціным.

12 красавіка таксама паведамлялася аб тэлефоннай размове Лукашэнкі і Пуціна. Адзначалася, што яны “абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва”, у тым ліку “ў гандлёва-эканамічнай сферы”.

Раней Лукашэнка і Пуцін размаўлялі па тэлефоне 21 сакавіка, 8 і 19 лютага.

Такім чынам, за няпоўныя чатыры месяцы палітыкі правялі шэсць тэлефонных размоў.

Падзяліцца: