З бальніцы Барысава выпісаны апошні з 27 дзяцей, раней шпіталізаваных з атручэннем

5 чэрвеня, Позірк. З бальніцы Барысава (Мінская вобласць) выпісаны апошні з 27 дзяцей, раней шпіталізаваных з атручэннем, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Паводле звестак ведамства, 4 чэрвеня было выпісана 18 дзяцей, 3-га — 8.
Адзначаецца, што агулам з сімптомамі кішэчнай інфекцыі па медыцынскую дапамогу звярнуліся 30 выхаванцаў адзінаццаці дашкольных устаноў Барысава (узрост — ад 2 гадоў 8 месяцаў да 8 гадоў). Папярэдні дыягназ — востры гастраэнтэрыт сярэдняй ступені цяжкасці.
На сённяшні дзень усе дзеці знаходзяцца дома пад амбулаторным наглядам. Стан здавальняльны.
27 дзяцей з млоснасцю і ванітамі было дастаўлена ў інфекцыйнае аддзяленне Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы ўвечары 2 чэрвеня.
4 чэрвеня стала вядома, што Генеральная пракуратура ініцыявала праверку па факце атручэння дзяцей у дашкольных установах Барысава. Па яе выніках упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачало крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 336 КК (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і працэдур, вызначаных тэхнічнымі рэгламентамі, санітарных норм і правіл, гігіенічных нарматываў).
СК заявіў, што “створаная следчая група з ліку найбольш дасведчаных супрацоўнікаў падраздзяленняў абласнога ўпраўлення”. Былі праведзеныя агляды, дапытаныя пацярпелыя, іх бацькі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі. Вынятыя і вывучаныя дакументы пра закупкі, умовы захоўвання і транспартавання прадуктаў; прызначаныя экспертныя даследаванні.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Расія хоча, каб Беларусь заставалася залежнай, кантраляванай і нерэфармаванайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


