Мінск 20:34

Фон дэр Ляен: ЕС будзе ўзгадняць абмежаванні супраць Беларусі, каб яна не магла служыць шчылінай для РФ

Ілюстрацыя: Caniceus / pixabay.com

9 чэрвеня, Позірк. Еўрапейская камісія (ЕК) у кантэксце санкцый плануе надаць больш увагі Мінску, каб ён “не мог служыць шчылінай для расійскага гандлю“, заявіла кіраўнік ЕК Урсула фон дэр Ляен 9 чэрвеня, прадстаўляючы 21-ы санкцыйны пакет ЕС супраць Расіі.

“Мы прапануем істотныя абмежаванні на імпарт некаторых відаў рыбнай прадукцыі і поўную забарону на іншыя, уключаючы трэску. І мы будзем узгадняць гандлёвыя абмежаванні ў дачыненні да Беларусі”, — падкрэсліла еўрачыноўніца.

У новым пакеце санкцый супраць РФ вырашана “засяродзіцца на сектарах, якія зробяць найбольшае ўздзеянне: энергетыка, фінансавыя паслугі і крыптавалюты, гандаль — у тым ліку рыбалоўства“.

“Забараняецца ўезд былых расійскіх камбатантаў у ЕС”, — гаворыцца ў заяве.

Паводле слоў фон дэр Ляен, мэта новага пакета абмежаванняў “гранічна ясная”: “Мы хочам захаваць усю інтэнсіўнасць нашых санкцый. І шлях да гэтага — забяспечыць, каб прыбытак Расіі ад продажу нафты заставаўся пад кантролем“.

ЕС працягне барацьбу з “ценявым флотам” РФ. Акрамя таго, прапануецца абмежаваць продаж танкераў для перавозкі звадкаванага прыроднага газу ў краіну, як гэта ўжо зроблена ў дачыненні да нафтавых танкераў.

Шэраг прапаноў датычыцца фінансавага сектара, ваенна-прамысловага комплексу і аэракасмічных тэхналогій.

Прапановы Еўракамісіі павінны паступіць на разгляд Савета Еўрасаюза.

Санкцыі ўводзяцца краінамі ЕС супраць Расіі за развязаную ёю 24 лютага 2022 года поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. Частка абмежаванняў тычыцца Беларусі, кіруючы рэжым якой садзейнічае агрэсіі Крамля.

Падзяліцца: