Дарадца Ціханоўскай абмеркаваў у сталіцы Францыі “кантакты афіцыйнага Парыжа з беларускімі рэжымам”
12 чэрвеня, Позірк. Шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта ў Елісейскім палацы, міністэрства Еўропы і замежных спраў, а таксама Нацыянальнага сходу Францыі правёў дарадца дэмлідара Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі падчас візіту ў Парыж.
Як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, адбыліся кантакты з дарадцам прэзідэнта Эманюэля Макрона па кантынентальнай Еўропе і Турцыі Бертранам Бухвальтэрам, дырэктарам Дэпартамента кантынентальнай Еўропы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Брысам Ракфёем, дарадцам міністра Жана-Ноэля Баро па консульскіх пытаннях, кантынентальнай Еўропе і Балканах Патрыкам Рэнаром, кіраўніком групы “За дэмакратычную Беларусь” у Нацыянальным сходзе Фрэдэрыкам Пеці.
Бакі абмеркавалі “беларуска-французскія адносіны, актуальную сітуацыю ў Беларусі, рэгіянальны кантэкст і каардынацыю дзеянняў у сувязі з працяглай палітычнай і бяспекавым крызісам у рэгіёне”.
Гаворка ішла аб прыцягненні да адказнасці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага народа, рэпрэсіі, удзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны і іншыя парушэнні міжнароднага права.
Абмяркоўваліся “актуальныя падыходы Францыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку кантакты афіцыйнага Парыжа з беларускімі рэжымам”.
Кучынскі адзначыў “важнасць захавання прыхільнасці агульнаеўрапейскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі” і падкрэсліў, што “любыя магчымыя змены ў адносінах з рэжымам павінны быць звязаныя з канкрэтнымі і вымяральнымі крокамі з яго боку”.
Закраналася санкцыйная палітыка Еўрасаюза. Дарадца Ціханоўскай заклікаў працягваць каардынацыю санкцыйнага ціску на Расію і рэжым Лукашэнкі, у тым ліку ў межах падрыхтоўкі наступных санкцыйных пакетаў, а таксама ўзмацняць выяўленне і спыненне абыходу ўжо дзейных абмежаванняў.
Французскі бок, як сцвярджаецца, “пацвердзіў падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа, а таксама гатоўнасць працягваць цеснае супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі”.
2 кастрычніка 2025 года Ціханоўская сустрэлася ў Капенгагене з Макронам на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці.
24 траўня 2026-га адбылася тэлефонная размова Макрона і Лукашэнкі. Агенцтва AFP са спасылкай на ананімную крыніцу, блізкую да прэзідэнта Францыі паведамляла, што той перасцярог Лукашэнку “ад удзелу ў вайне Масквы супраць Украіны”.
3 чэрвеня стала вядома пра візіт у Беларусь генеральнага дырэктара Галоўнага ўпраўлення знешняй бяспекі Францыі Нікаля Лернера. Афіцыйна аб ім не паведамлялася, але крыніца “Позірку” ў дыпламатычным асяроддзі пацвердзіла інфармацыю.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
