Мінск 18:26

Беларуская кампанія вырабляе дзіцячыя бронекамізэлькі, іх перадаюць у Расію ў якасці гуманітарнай дапамогі

Фота: ТАСС

17 чэрвеня, Позірк. Беларуская кампанія “Браня” прадставіла супрацьаскепкавую камізэльку і понча для дзяцей у двух варыянтах на форуме “Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026”, паведамляе ТАСС.

“Гэта дзіцячая камізэлька і понча дзіцячае. Яны выкарыстоўваюцца для эвакуацыі дзяцей з эпіцэнтра баявых дзеянняў, каб хаця б мінімальна абараніць дзяцей ад аскепкаў, бо ў асноўным цяпер ідзе аскепкавая параза, дроны”, — паведаміў прадстаўнік кампаніі.

Паводле яго слоў, камізэлька і понча зробленыя “з араміднай тканіны па класе абароны Бр2”, вырабы адпраўляюцца ў РФ, у прыватнасці, у Белгарад “у якасці гуманітарнай дапамогі”.

Адзначаецца, што “камізэлька і понча важаць прыкладна па 3 кг”, вырабы “вонкава нагадваюць звычайную дзіцячую вопратку з малюнкамі”.

“Такую афарбоўку мы ўжылі, каб дзеці не палохаліся. Таму што калі вайскоўцы апранаюць на дзяцей вайсковыя бронекамізэлькі, гэта наводзіць на дзяцей страх. Каб дзяцей не траўмаваць, робім такую дзіцячую размалёўку”, — дадаў прадстаўнік кампаніі.

Ціханоўская пра атаку аўтобуса ў Бранскай вобласці: Вінаватыя людзі ва ўладзе, якія безадказна адправілі дзяцей праз зону ваенных дзеянняў

17 чэрвеня, Позірк. "Расія — агрэсар, і менавіта яна нясе галоўную адказнасць за кожную смерць і кожнае раненне, звязаныя з гэтай вайной“, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы атаку БПЛА па аўтобусе з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці (РФ). …

Падзяліцца: