У Польшчы затрыманы беларус, які перавозіў буйную партыю кантрабандных цыгарэт пад выглядам корму для жывёл

30 чэрвеня, Позірк. Пра затрыманне 47-гадовага беларуса — кіроўцы грузавіка паведаміла 30 чэрвеня Нацыянальная падатковая адміністрацыя (ННА) Польшчы.
Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікі ННА на трасе S8 (Беласток — Вроцлаў) спынілі для праверкі грузавы аўтамабіль з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Кіроўца паказаў дакументы, з якіх вынікала, што ён перавозіць корм для жывёл.
Аднак пры праверцы высветлілася, што замест заяўленага тавару ў паўпрычэпе знаходзіліся кардонныя скрыні, а ў іх — 560 тыс. пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак. Рынкавы кошт канфіскаванай кантрабанды перавышае 11,5 млн злотых (звыш 3 млн долараў).
Разам з беларусам быў затрыманы 37-гадовы паляк — уладальнік транспартнай кампаніі, якой належыць аўтамабіль.
У дачыненні да абодвух распачатае расследаванне пад наглядам акруговай пракуратуры ў Беластоку. Мужчынам выстаўленыя абвінавачанні ў незаконным абароце падакцызных тавараў, яны ўзятыя пад варту на тры месяцы. Паводле інфармацыі ННА, ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў.

- Грамадства
- ГрамадстваНа 11 метэастанцыях Беларусі мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 2.300 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЕС, СЕ і дзясяткі краін падтрымалі высновы спецдакладчыка ААН аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, пярэчанне было толькі адно (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


