Вольна наведваць лясы можна толькі ў васьмі раёнах на паўночным усходзе Беларусі

30 чэрвеня, Позірк. Вольна наведваць лясы можна толькі ў васьмі раёнах на паўночным усходзе Беларусі, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Гаворка пра Віцебскі, Гарадоцкі, Дубровенскі, Лёзненскі, Аршанскі і Расонскі раёны Віцебскай вобласці, а таксама Горацкі і Дрыбінскі раёны Магілёўскай вобласці.
Поўная забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 29 раёнах: у Брэсцкай вобласці — у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Ляхавіцкім, Маларыцкім і Пружанскім; Гомельскай — у Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Нараўлянскім і Хойніцкім; Гродзенскай — у Воранаўскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Лідскім, Мастоўскім, Слонімскім і Шчучынскім; Мінскай — у Салігорскім і Стаўбцоўскім.
У 81 раёне ўведзеныя абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў.
На 30 чэрвеня Белгідрамет прагназуе максімальную тэмпературу паветра ад 27 градусаў цяпла на поўначы краіны да 37 градусаў на поўдні. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 2.300 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЕС, СЕ і дзясяткі краін падтрымалі высновы спецдакладчыка ААН аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, пярэчанне было толькі адно (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



