Мінск 18:50

Пяцёра пасажыраў пацярпела пры сутыкненні тралейбуса і маршруткі ў Мінску

Фота: ДАІ Мінгарвыканкама

29 чэрвеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам грамадскага транспарту паведаміла 29 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя Мінгарвыканкама.

“Сёння днём 37-гадовы кіроўца маршрутнага таксі “Мэрсэдэс”, рухаючыся па праспекце Дзяржынскага, на скрыжаванні з вуліцай Алібегава здзейсніў сутыкненне з тралейбусам, які спыніўся. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што тры пасажыры маршрутнага таксі і два пасажыры тралейбуса дастаўленыя ва ўстановы аховы здароўя для абследавання. Іншым пацярпелым пасажырам аказана медыцынская дапамога на месцы аварыі.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, а таксама следча-аператыўная група.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Лабавое ДТЗ у Астравецкім раёне — загінулі 17-гадовы хлопец і 15-гадовая дзяўчына, пяць чалавек шпіталізавана (дапоўнена)

Дададзеныя абзацы 7–9. 28 чэрвеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з гібеллю непаўналетніх у Астравецкім раёне паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Аварыя здарылася 28 чэрвеня каля 15:30 на аўтадарозе Р-52 Газа — Астравец — Ашмяны каля вёскі Дзігіева. “20-гадовы кіроўца “Аўдзі”, паводле папярэдняй інфармацыі, …
Падзяліцца: