Мінск 20:12

Міліцыя пагражае крымінальнай справай 22-гадовай жыхарцы Наваполацка — сфатаграфавала супрацоўнікаў МУС, пракаментавала іх дзеянні

Відэа: УУС Віцебскага аблвыканкама Стоп-кадр: “Позірк”

29 чэрвеня, Позірк. 22-гадовай жыхарцы Наваполацка пагражае крымінальная адказнасць за каментарый аб дзеяннях міліцыянераў, вынікае з паведамлення УУС Віцебскага аблвыканкама.

Асоба дзяўчыны ўстаноўленая “падчас праверачных мерапрыемстваў”, гаворыцца ў паведамленні. Сцвярджаецца, што ў сакавіку гэтага года яна “сфатаграфавала на камеру мабільнага тэлефона супрацоўнікаў Ушацкага РАУС, якія прыбылі па паведамленні і праводзілі разбіральніцтва”.

Фатаграфію дзяўчына размясціла ў “створаным ёю талеграм-канале”, адзначае УУС. Пры гэтым, як заяўлена, фота было “суправаджанае каментарыям абразлівага зместу ў адрас міліцыянераў”.

Нягледзячы на тое, што жыхарка Наваполацка “раскаялася ў зробленым і прынесла прабачэнні міліцыянерам”, ёй пагражае крымінальная адказнасць за “публічную абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў” (арт. 369 КК).

Падрабязнасці здарэння УУС не прыводзіць. З апублікаванага паведамлення вынікае, што з навапалачанкай сілавікі запісалі так званае “пакаяннае відэа”.

Гл. таксама:

Міліцыя не дала правесці ў Мінскай вобласці выставу дрыфт-аўтамабіляў — удзельнікі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці

Падзяліцца: