У суд перададзеная справа пра нявыплату падаткаў і ўнёскаў у ФСАН службамі таксі

29 чэрвеня, Позірк. Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да “фактычнага кіраўніка камерцыйных арганізацый і 10 саўдзельнікаў”.
Паводле інфармацыі прэс-службы нагляднага органа, ім ставіцца ў віну “ўхіленне і дапамога ва ўхіленні ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў у бюджэт, наўмыснае неналічэнне і нявыплата абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва” (ФСАН), што прывяло да “нанясення дзяржаве шкоды ў буйных і асабліва буйных памерах”.
Згодна з матэрыяламі справы, з 2021 года па лістапад 2024-га фіруганты “з выкарыстаннем 15 падкантрольных суб’ектаў гаспадарання ажыццяўлялі прадпрымальніцкую дзейнасць у сферы пасажырскіх перавозак службамі таксі”.
Сцвярджаецца, што для ўхілення ад выплаты падаткаў і страхавых унёскаў суб’екты гаспадарання афармляліся на падстаўных асоб. Пры гэтым “для недапушчэння падатковага кантролю” дзейнасць такіх арганізацый праз непрацяглы перыяд часу спынялася ў сувязі з правядзеннем рэарганізацый у розных формах, што ў выніку прыводзіла да іх банкруцтва“.
“У рамках такога бізнесу кіроўцы, якія ажыццяўлялі перавозку грамадзян, а таксама менеджары таксапаркаў заробкі атрымлівалі наяўнымі грашовымі сродкамі, падаходны падатак і абавязковыя страхавыя ўнёскі <…> не выплачваліся”, — гаворыцца ў паведамленні.
Абвінавачаным інкрымінаванае здзяйсненне “30 эпізодаў злачыннай дзейнасці”, сукупная шкода па якіх перавышае 11 млн рублёў. Адзначаецца, што падчас папярэдняга следства нанесеная дзяржаве шкода “часткова пагашаная” — выплачана каля 179 тыс. рублёў.
“Накіроўваючы справу ў суд, Генеральная пракуратура ў інтарэсах дзяржавы выставіла да абвінавачаных два грамадзянскія іскі на агульную суму больш як 11 млн рублёў”, — адзначыла ведамства.
Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) у красавіку паведамляў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы за выплату “шэрага” заробку ў дачыненні да кіраўніка гродзенскай кампаніі, якая займаецца перавозкамі.
Паводле інфармацыі КДК, больш за 30 кіроўцаў маршрутных таксі гэтай кампаніі атрымлівалі заробак “у канвертах”. Сцвярджалася, што без адзначэння ва ўліку прадпрыемства ім было выплачана больш за 860 тысяч рублёў.
Нанесеная дзяржаве “шкода ў выглядзе не выплачанага падаходнага падатку з фізічных асоб” склала больш за 110 тыс. рублёў.
На кіраўніцтва аднаго з таксапаркаў заведзеная крымінальная справа за нявыплату падаткаў — МУС
КДК паведаміў пра пачатак 16 крымінальных спраў за выплату "шэрых" заробкаў у сферы перавозак таксі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 чэрвеня — 9 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства37,6 градуса — новы абсалютны тэмпературны рэкорд чэрвеня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



