Мінск 16:59

У 71-гадовага пенсіянера ў Кобрыне канфіскаваны самаробны рэвальвер і дзясяткі патронаў, распачатая крымінальная справа

Відэа: УУС Брэсцкага аблвыканкама Стоп-кадр: “Позірк”

29 чэрвеня, Позірк. Аб канфіскацыі незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў у 71-гадовага жыхара Кобрына паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Адзначаецца, што супрацоўнікі міліцыі наведалі пенсіянера, “маючы аператыўную інфармацыю”. “Ужо падчас размовы з пенсіянерам інфармацыя пацвердзілася. У гаспадарчай пабудове па месцы жыхарства мужчыны праваахоўнікі выявілі незарэгістраваную зброю і патроны”, — гаворыцца ў паведамленні.

“У ходзе гутаркі з праваахоўнікамі фігурант растлумачыў, што ў пачатку 90-х працаваў на аўтарамонтным заводзе па вырабе запчастак. Менавіта тады ён вырашыў самастойна зрабіць рэвальвер”, — паведамілі ва УУС.

Удакладняецца, што, акрамя самаробнага рэвальвера, які “згодна з праведзенай экспертызай валодае канструктыўнымі прыкметамі ручной наразной агнястрэльнай зброі і прыдатны для стральбы”, мужчына “некалькі дзесяцігоддзяў захоўваў у дапаможным памяшканні 75 пісталетных патронаў, больш за 90 спартыўна-паляўнічых, а таксама больш за 300 грамаў дымнага пораху прамысловага вырабу, які адносіцца да катэгорыі кідальных выбуховых рэчываў”.

У дачыненні да пенсіянера распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). УУС заяўляе, што за такія дзеянні “прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам на дванаццаць гадоў з канфіскацыяй маёмасці”.

Раней судзімы жыхар Магілёва затрыманы за захоўванне агнястрэльнай зброі — карабіна, гранат, выбухоўкі

24 чэрвеня, Позірк. Пра затрыманне 52-гадовага жыхара Магілёва паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКа пры падтрымцы байцоў АМАПа. Адзначаецца, што ў доме затрыманага канфіскаваныя: карабін з аптычным прыцэлам, 2 аскепкавыя гранаты, больш за 2 кг розных выбуховых рэчываў, …
Падзяліцца: