У палітзняволенай Таццяны Колас выяўлена анказахворванне

10 ліпеня, Позірк. У палітычнай зняволенай Таццяны Колас выяўлена анкалагічнае захворванне, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Для далейшага абследавання і лячэння жанчыну павінны перавесці ў шпіталь, але, паводле інфармацыі праваабаронцаў, зрабіць гэта плануецца толькі праз некалькі месяцаў.
Акрамя таго, 45-гадовая зняволеная пакутуе ад моцнага болю ў спіне, звязанай з перанесеным раней кампрэсійным пераломам пазваночніка.
Жанчына была затрымана ў чэрвені 2022 года. Яна працавала ў Мінгарвыканкаме, мела доступ да асабістых звестак сілавікоў. Колас абвінавацілі ў перадачы інфармацыі тэлеграм-каналу “Чорная кніга Беларусі” і прыгаварылі ў кастрычніку таго ж года да 6,5 года пазбаўлення волі па ч. 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных); ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці); ч. 3 арт. 352 (неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй); ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) КК.
У Колас ёсць непаўналетні сын.
Цяпер палітзняволеная, прызнаная такой у студзені 2023 года, утрымліваецца ў гомельскай жаночай калоніі № 4.
Паводле звестак “Вясны”, ёсць шматлікія сведчанні аб тым, што меддапамога ў месцах пазбаўлення волі аказваецца нездавальняючай.
Каля 10% усіх вязняў у Беларусі — жанчыны, краіна фактычна з’яўляецца лідэрам па іх колькасці адносна “зняволенага насельніцтва”, заявіў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка ў чэрвені 2025 года ў Вільнюсе на канферэнцыі “Жанчыны ў зняволенні: Нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі”.
Праваабаронца ў дакладзе адзначыў, што беларускія законы “фармальна ўлічваюць асаблівасці жанчын у зняволенні, але на справе — не”: “Часта палажэнні, якія выглядаюць добра на паперы, проста не працуюць. У выніку жанчыны ў турмах сутыкаюцца з дадатковымі цяжкасцямі і дыскрымінацыяй, акрамя самога пазбаўлення волі”.
На 10 ліпеня ў спісе “Вясны” 853 палітзняволеных.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



