Два літоўцы затрыманыя ў Польшчы — прыехалі па кантрабандныя цыгарэты, дастаўленыя з Беларусі метэазондам
15 ліпеня, Позірк. Двое грамадзян Літвы, якія падазраюцца ў датычнасці да кантрабанды цыгарэт з Беларусі, затрыманыя ў Падляскім ваяводстве, паведамляе Памежная ахова Польшчы.
Затрыманне праведзена 13 ліпеня, паведамляецца аб выяўленні 350 каробак з тытунёвымі вырабамі без польскіх акцызных марак.
Паводле звестак ведамства, тавар быў раней перапраўлены праз мяжу з выкарыстаннем метэазонда.
Адзначаецца, што гэта “чарговы выпадак“ выяўлення такога віду кантрабанды ў апошнія дні. Усяго супрацоўнікі Падляскага аддзялення памежнай службы канфіскавалі больш за 1,76 тыс. каробак з цыгарэтамі коштам каля 420 тыс. злотых (больш за 110 тыс. долараў). За які тэрмін, у рэлізе не гаворыцца.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДоля кіберзлачынстваў перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных злачынстваў, колькасць пацярпелых дзяцей вырасла на 70% — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка



