З-за матчу футбольнага ЧС Англія — Аргенціна Мінскі метрапалітэн падоўжыў час допуску пасажыраў на цэнтральныя станцыі, але не ўлічыў магчымую серыю пенальці

15 ліпеня, Позірк. У сувязі з трансляцыяй паўфінальнага матчу чэмпіянату свету па футболе Англія — Аргенціна Мінскі метрапалітэн абвясціў аб падаўжэнні на 20 хвілін — з 0.40 да 1.00 — часу заканчэння прыёму пасажыраў на трох цэнтральных станцыях: “Плошча Леніна“, “Кастрычніцкая“ і “Першамайская“.
У той жа час, як вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу мінулых гульняў турніру, кіраўніцтва метрапалітэна не ўлічыла, што яны зацягваюцца і гледачам, якія будуць назіраць за матчам на экранах на тэрыторыі стадыёна “Дынама“, прыйдзецца альбо прапусціць магчымую серыю пенальці, каб трапіць у метро, альбо застацца да канца і дабірацца дадому або па іншым маршруце пешшу альбо на таксі.
Матч Англія — Аргенціна пачнецца 15 ліпеня ў 22 гадзіны па мінскім часе ў Атланце (ЗША). З улікам двух троххвілінных паўз на пітво вады ў сярэдзіне кожнага тайма і дадаткова дададзеных з-за прыпынкаў хвілін (у суме ад 10 да 20) другі тайм завершыцца каля паўночы. Калі пераможца не будзе выяўлены, пасля пяціхвіліннай паўзы каманды згуляюць яшчэ паўгадзіны, да якіх звычайна таксама дадаецца некалькі хвілін.
Такім чынам, дадатковы час завершыцца каля 0.40. Калі пераможца вызначыцца, гледачы тэарэтычна змогуць паспець да закрыцця метро. Калі не — давядзецца выбіраць паміж серыяй пенальці і паездкай на метро: пераможца будзе выяўлены не раней за пачатак другой гадзіны ночы.


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+