У Шклоўскім раёне патанула дзіця, пад Магілёвам з вады дасталі цела жанчыны

18 ліпеня, Позірк. 11-гадовае дзіця патанула 18 ліпеня ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць), паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі ведамства, удзень хлопчык і яго сябар каталіся на роварах.
“Пад’ехаўшы да дамбы ля вёскі Троіца, адзін з хлопцаў пачаў спускацца па адхоне да вады, паслізнуўся і ўпаў у вадаём, — гаворыцца ў паведамленні. — Цела дзіцяці знайшлі ратавальнікі падчас пошукавых мерапрыемстваў. Нягледзячы на намаганні ўрачоў, выратаваць хлопчыка не атрымалася”.
Следчы разам са спецыялістамі абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз аглядае месца здарэння, вядзецца апытанне сваякоў і відавочцаў.
Праверку па факце гібелі дзіцяці праводзіць Шклоўскі раённы аддзел СК,
Акрамя таго, згодна з інфармацыяй Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД), у Магілёўскім раёне знойдзена цела жанчыны 1983 года нараджэння. 18 ліпеня ў 15:07 ратавальнікам паступіла паведамленне пра труп, які быў за дзясятак метраў ад берага вадаёма побач з вёскай Палавінны Лог (прымыкае да рысы Магілёва).
“Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, дасталі цела жанчыны, — заяўляе ТРВОД. — Важна адзначыць, што гэты вадаём з’яўляецца месцам, дзе купанне забароненае. На беразе былі ўсталяваныя адпаведныя знакі, якія папярэджваюць пра небяспеку”.
Паведамляецца, што па факце гібелі жанчыны праверку праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел СК.


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+