Два чалавекі загінулі на пажары ў прыватным доме пад Барысавам
20 ліпеня, Позірк. Два чалавекі загінулі пры пажары ў прыватным доме ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць). Іх целы знайшлі ратавальнікі падчас ліквідацыі ўзгарання.
Як паведаміў Следчы камітэт, пажар адбыўся каля 4 гадзін раніцы 19 ліпеня ў вёсцы Курганаўка (12 км ад Барысава). Пасля тушэння ў доме знойдзены целы двух мужчын 62 і 51 года без прыкмет жыцця.
На месцы працавала следча-аператыўная група. Следчыя сумесна з экспертамі і супрацоўнікамі МНС правялі агляд, зафіксавалі сляды здарэння, апыталі відавочцаў і прызначылі неабходныя даследаванні.
Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, у тым ліку неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Канчатковыя прычыны трагедыі ўстанаўлівае Барысаўскі раённы аддзел СК.
Паводле звестак МНС, па стане на 6 раніцы 20 ліпеня, з пачатку года ў Беларусі на пажарах загінула 336 чалавек (год таму 311, рост на 8%), траўміравана 415 (320; 29,7%), выратавана 349 (238; 46,6%).
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка


