Мінчанін асуджаны на 5 гадоў абмежавання волі за ахвяраванні “экстрэмісцкім” арганізацыям і захоўванне зброі

21 ліпеня, Позірк. Мінскі гарадскі суд прыгаварыў жыхара сталіцы да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (4,5 тыс. руб.), паведамляе Генеральная пракуратура.
Мужчына прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 295 (незаконнае абарачэнне зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад) Крымінальнага кодэкса.
Згодна з матэрыяламі справы, у 2020 і 2022 гадах абвінавачаны перавёў 5 долараў і 10 еўра адпаведна фонду салідарнасці BySol і праекту Беларуская рада культуры (прызнаны ў Беларусі “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”).
Адзначаецца, што пра “магчымасць ажыццяўлення пераводу грашовых сродкаў на адрас названых супрацьпраўных груп для забеспячэння іх дзейнасці” мінчанін даведаўся з сацыяльнай сеткі “Фэйсбук”.
Акрамя таго, у снежні 2024 года ён набыў праз маркетплейс рэвальвер мадэлі “Бульдог” вытворчасці завода “Курс“ (Расія) коштам больш за 3 тыс. рублёў. Гэтая зброя прызначана для стральбы “гумовымі сферычнымі снарадамі з выкарыстаннем будаўніча-мантажных патронаў калібру 5,6*16”, гаворыцца ў паведамленні. Згодна з заключэннем эксперта, рэвальвер з’яўляецца агнястрэльнай зброяй траўматычнага дзеяння.
Названую агнястрэльную зброю абвінавачаны насіў пры сабе, а таксама перавозіў і захоўваў у сваім аўтамабілі.
“Да аўтамабіля, які з’яўляецца сродкам учынення злачынства, а таксама рэвальверу мадэлі “Бульдог“, які з’яўляецца прадметам злачынства і рэччу, канфіскаванай з абарачэння, прыменена спецыяльная канфіскацыя”, — паведамляе Генпракуратура.
Прыгавор набыў моц.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



