Офіс генпракурора Украіны пацвердзіў атрыманне запыту аб узбуджэнні справы супраць Лукашэнкі
31 ліпеня, Позірк. Офіс генеральнага пракурора Украіны пацвердзіў накіраванне офісам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага запыту адносна магчымасці ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта паведаміла агенцтва “Укрінформ” са спасылкай на кіраўніка ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і камунікацый офіса генпракурора Мар’яну Гаёўскую-Каўбасюк.
“У офісе генеральнага пракурора 30 ліпеня 2026 года быў зарэгістраваны зварот, які паступіў з офіса прэзідэнта Украіны для разгляду ў межах кампетэнцыі. У цяперашні час зварот знаходзіцца на разглядзе. Па выніках яго разгляду заяўнікі будуць апавешчаныя ва ўстаноўленым законам парадку”, — заявіла Гаёўская-Каўбасюк.
Паводле яе слоў, на дадзены момант ведамства не распачынала ніякіх крымінальных спраў супраць Лукашэнкі.
Пра тое, што офіс Зяленскага накіраваў генеральнаму пракурору краіны зварот з просьбай разгледзець магчымасць распачынання крымінальнай справы супраць Лукашэнкі, паведаміла 28 ліпеня агенцтва Reuters.
У публікацыі адзначалася, што зварот стаў адказам на запыт “эмігранцкай арганізацыі Форум дэмакратычных сіл Беларусі”, якая ў траўні папрасіла Кіеў прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за ваенныя злачынствы, генацыд і “дзяржаўны тэрор”.
Як паведамлялася, у арганізацыі адзначылі, што Лукашэнка датычны да вайны Расіі супраць Украіны, у тым ліку праз прадастаўленне расійскім войскам беларускай тэрыторыі для ўварвання ў лютым 2022 года, а таксама да перамяшчэння ў Беларусь як мінімум 2.442 украінскіх дзяцей.
Канстатавалася, што адміністрацыя Лукашэнкі не адказала на запыт агенцтва аб каментарыі, пры гэтым у Reuters нагадалі пра абяцанне палітыка, што Беларусь не будзе накіроўваць свае войскі для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. У публікацыі таксама гаварылася, што Мінск дазволіў Расіі выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю і вайсковую інфраструктуру, а таксама размясціць у краіне тактычную ядзерную зброю.
Таксама было адзначана, што ў 2023 годзе Лукашэнка пацвярджаў прывоз у Беларусь украінскіх дзяцей нібыта для аднаўлення пасля траўмаў, выкліканых вайной.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 5 разоў зменшылася з лютага колькасць вакансій для замежнікаў — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД амаль дасягнула 4,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



