Мытня раскрыла схему нелегальнага ўвозу тэхнікі — сума нявыплачаных пошлін склала 190 тыс. рублёў

31 ліпеня, Позірк. Аб пачатку крымінальнай справы па факце ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікі Брэсцкай мытні на ўчастку аўтадарогі М1/Е30 спынілі грузавы аўтамабіль, якім кіраваў кіроўца расійскай кампаніі.
У транспартным сродку знаходзілася 312 адзінак рознай тэхнікі замежнай вытворчасці агульным коштам больш за 420 тыс. рублёў. Паводле таварасуправаджальных дакументаў, адпраўніком грузу з’яўлялася беларуская юрыдычная асоба.
Пазней, як адзначаецца, мытнікі праверылі яшчэ адзін аўтамабіль той жа фірмы-адпраўніка, у якім выявілі 219 адзінак аналагічнай тэхнікі коштам звыш 240 тыс. рублёў.
Паведамляецца, што тэхніка была ўвезеная праз мытную мяжу рознымі фізічнымі асобамі “пад выглядам тавараў для асабістага карыстання”. Паводле звестак ДМК, яе планавалася “сабраць на тэрыторыі Беларусі і ўцягнуць у незаконны гандлёвы абарот”.
Агульная сума нявыплачаных мытных плацяжоў склала амаль 190 тыс. рублёў.
Крымінальная справа распачатая паводле ч. 2 арт. 231 КК (ухіленне ад выплаты плацяжоў, якія збіраюцца мытнымі органамі, у буйным памеры, здзейсненае паўторна альбо групай асоб паводле папярэдняй змовы). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2,8 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі выпушчана амаль 20,9 млн банкаўскіх картакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 7,2 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



