Мінск 16:09

Жыхар Маларыцкага раёна працаваў на мотаблоку на прыдамавым участку — атрымаў смяротныя траўмы прымацаванай фрэзай

Фота: ДКСЭ

31 ліпеня, Позірк. Аб няшчасным выпадку, які пацягнуў гібель чалавека ў Маларыцкім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).

Адзначаецца, што мужчына выконваў сельскагаспадарчыя работы на ўчастку, размешчаным паблізу дома. “Выкарыстоўваючы мотаблок з прымацаванай фрэзай, 64-гадовы вясковец падставіў нагу пад працоўны рэжучы інструмент, грэбуючы тэхнікай бяспекі. Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём. Цела вяскоўца выявіла жонка”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак экспертызы, загінулы атрымаў 17 цялесных пашкоджанняў. Смерць наступіла “ад тупой спалучанай траўмы таза і левай ніжняй канечнасці ў выніку траўматычнага ўздзеяння фрэзай мотаблока”, адзначае ДКСЭ.

Падзяліцца: