Расійскіх удзельнікаў злёту Rainbow Family выпускаюць пасля сутак у ізалятары — праваабаронцы

31 ліпеня, Позірк. Сярод удзельнікаў злёту супольнасці Rainbow Family (“Сям’я Вясёлкі”), затрыманых пад Расонамі (Віцебская вобласць), былі грамадзяне Расіі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасля сутак у ізалятары часовага ўтрымання расіян выпускаюць на волю, адначасова вызначаючы ім забарону на ўезд у Беларусь тэрмінам на адзін год.
Адзначаецца, што сярод затрыманых 350 чалавек былі сем’і з дзецьмі. Некаторым непаўналетнім давялося правесці ноч у ізалятары разам з бацькамі.
У дачыненні да ўдзельнікаў злёту складзеныя пратаколы за “ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. Яны, як заяўлена, папярэджаныя, што суды адбудуцца цягам бліжэйшых двух месяцаў.
30 ліпеня Міністэрства ўнутраных спраў пацвердзіла факт затрымання 29 ліпеня ўдзельнікаў злёту пад Расонамі.
Паводле сцвярджэння прадстаўніка УУС Віцебскай вобласці Дзмітрыя Зяцева, “на лінію 102 паступіў сігнал”, што ў Расонскім раёне на беразе возера Белае “праводзіцца шумнае мерапрыемства з вялікай колькасцю ўдзельнікаў”.
У названым месцы “міліцыянеры выявілі больш за 300 грамадзян, сярод якіх былі замежнікі, непаўналетнія і малалетнія дзеці”.
Са слоў Зяцева, прысутныя “ўсталявалі намёты, развялі вогнішчы, а таксама выкарыстоўвалі плакаты і сімвалы розных рэлігійных плыняў”: “Усё гэта суправаджалася гучнай музыкай, шумнымі гуляннямі”.
“Многія з іх знаходзіліся ў аголеным выглядзе пры малалетніх дзецях”, — гаварылася ў паведамленні МУС (цытата пададзеная ў арыгінале).
Згодна з інфармацыяй МУС, у дачыненні да ўдзельнікаў распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства). Ім пагражае штраф, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.
Паведамлялася таксама, што “высветленыя і затрыманыя арганізатары”: 23-гадовая дзяўчына і 52-гадовы мужчына.
Інфармацыі пра колькасць складзеных пратаколаў няма. На апублікаваных кадрах відаць, што супрацоўнікі міліцыі запаўняюць дакументы адразу на некалькіх чалавек.
На фота ведамства паказаныя 12 чалавек з замазанымі тварамі (адзін з іх з сабакам), нацягнуты паміж дрэвамі габелен з выявай індуісцкай багіні Сарасваці, музычныя інструменты, усталяваны намёт.
Даведка “Позірку”:
Rainbow Family — міжнародны нефармальны рух, які ўзнік у 1972 годзе ў ЗША. Яго ўдзельнікі праводзяць некамерцыйныя шматдзённыя сустрэчы на прыродзе, жывуць у палаткавых лагерах, арганізуюць агульныя кухні і прымаюць рашэнні на аснове кансэнсусу. Рух аб’ядноўвае прыхільнікаў мірнага суіснавання, узаемадапамогі, беражлівых стасункаў да прыроды і крытыкі спажывецкага грамадства.
Правядзенне сустрэчы ўдзельнікаў Rainbow Family у Беларусі на міжнародным валанцёрскім сайце руху не анансавалася.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2,8 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі выпушчана амаль 20,9 млн банкаўскіх картакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


