Мінск 12:49

Больш за 300 чалавек ліквідуюць наступствы непагадзі ў Гродне

Фота: "Гродна плюс"

2 жніўня, Позірк. У Гродне працягваецца ўстараненне наступстваў непагадзі, у ім задзейнічана больш за 300 чалавек, паведамляе мясцовы гарвыканкам.

Гэта працаўнікі МНС і камунальных службаў. Задзейнічана больш за 50 адзінак спецыяльнай тэхнікі.

“Сілы кінуты на расчыстку дарог і ліўневай каналізацыі, уборку паваленых дрэў, адпампоўку вады, — гаворыцца ў рэлізе. — Усе камунальныя службы горада працягваюць працаваць у кругласутачным рэжыме да поўнага ўстаранення наступстваў непагадзі”.

Пры гарвыканкаме прайшло пазачарговае паседжанне камісіі па надзвычайных сітуацыях.

Як паведамлялася, ноччу цэнтр горада быў затоплены.

Падзяліцца: